Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Паломничество к Богу.

Паломничество к Богу.
 Са зборніка “Гішторыі Дзеда Алега”
"Паломніцтва  да  Бога"
***
Сабраўся  ў  госьці  я.
Да  Бога.
Прыемна  можа  яму  будзе.
Дай, думаю, зайду,
без  запрашэння.
Не  асудзе...
Пашкадаваў  я  Бога – Вечны  Ён…
А  Вечнасць – гэта ж...
Вельмі  доўга...

А  Ён – Адзін…
Адзіны  ва  усім  Сусвеце !
Цяжар, напэўна,
Богам  быць  Адзіным  Вечна ?
Прыду  я  да  Яго,
такі  дабрак-радзецель...
Пагутарым  удвух,
аб  тым  і  сім,
аб  нЕчым...

Таго-сяго  у  Бога  паспрашаю  я...
А  можа  Ён 
мяне  аб  чым  спытае...
Іду  па  Вечнасці,
пакрыху,
не  спяшаюся...
Бо  Вечнасць  Божая
ой-ёй  якая...

Ійшоў  да  Бога  я,
ійшоў...
Ды  бачу – пастарэў...
Бо  йсці  па Вечнасці  бясконцай  цяжка...
І  супыніўся  я...
Бо  Бога – не  сустрэў,
на  ўсёй  жыцця  працяжнасці...
Да  Бога  ў  госьці...
Дурань  стАры...
Ты  як  такое  ўдумаць  мог !
И   Ён  адкрыў  мне вось  якую  спрАву –

нішто  пад  Месяцам  ня  Вечна...
Нават я - ваш Бог...
*+*
11 жніўня 2013 г. Косава.