Люблю Дзяржаву я?
Люблю дзяржаву я?
Ды не...
Любіць яе мне неахвота...
Я ж – на Радзіме нарадзіўся ...
На ёй дзяцінствам сваім рос,
юнацтвам – там жа жыў,
і сталасцю – пахаў да пота.
... люблю дзяржаву я?
Ды не...
За што любіць яе,
зямляк мой і сусед мой лЮбы?..
На гэты час, калі я ўжо дзядуля,
і ўклаў ў дзяржаву ўсё жыццё сваЕ,
яна, на старасць, мне дае ў прыбытак – Дулю !
Люблю дзяржаву я?
Ды не ...
Завошта ж мачаху любіць скупую,
якая з раніцы да ночы нас няўстанна гне,
папрокамі пустымі даўбаЕ,
ды й, брэша, брэша ...
Як любіць такую ?
Люблю дзяржаву Гэту я ?
Ды не !
Дзяржава для мяне – нікчэмны гук !
Дзяржавай у мяне –
мая матуля, жанчына-жонка,
дзеці, ўнучка, ўнук.
Мне з імі, як з Радзімаю - утульна!
Дзяржава ж для мяне – нікчэмны гук ...
Усё нашчадкі ёй прыпомняць ...
Не!
Не люблю дзяржаву я!
Яна Радзіму нашу – душыць, як змяя!
За гэту мачаху
перад суседзямі – саромна...
*+*
у Мінску, уначы...
*+*(дзяржава - государство).