Калыханка з месячыкам
Спі, дачушка, спі, мая малая,
Сні жар-птушкі вечнае пяро.
Сярод зорак месячык блукае
І дадолу сыпле серабро.
Спі, дачушка, спі, мая малая,
Дрэвы спяць, і чуйна спяць лісты.
Срэбра ён табе панакідае
У світальны кошык залаты.
Спі, дачушка, спі, мая малая,
Бо даўно паснулі казкі ўсе.
Хутка ў вокнах сонейка заззяе
І на промнях ранак прынясе.
А пакуль я гушкаю-люляю,
Ды вандруе месяц-пілігрым,
Спі, дачушка, спі, мая малая,
Грэй далоньку носікам сваім.
Отзывы
VESTA06.10.2017
Столько любви и нежности, восхитительно. Поклон Вам.
Таша18.10.2017
Чудно... Мужская нежность- это невероятно трепетно , трогательно, очень талантливо,

