Сезонный спектакль

Сезонный спектакль
Сязонны спектакль.
 
Прыходзе Час
і Беларусі – зімаваць,
і Снежань-госьць да нас спяшыць,
і нас “паштоўкамі” сняжыць –
што хутка будзе нас марозна цалаваць…
 
Насып нам Снежань снегу на палі, лясы –
увЕсну стане ён жывой вадою,
і ручайкамі, і ракою –
абудзіць дрэвы, й каласы…
 
Насып нам Снежань
снегавУю коўдру –
зямле пад коўдрай цёпла будзе,
і Студзень – край наш не застудзе,
і ураджай ўрадзіцца добры...
 
А Люты – толькі зробіць выгляд,
што ён – мяцельны, і марозны,
бо ён, малЕнькі, і нязлосны –
Сакавіку гатуе выхад...
 
Спектакль грае нам Прырода-Маці.
Адзін і той жа – меркаваны,
сезон – заўсёды меладрама,
а кожны Месяц ў ім –
актор-прыяцель...
*+*
27 Лістапада 2014 г.
 
**
(Лістапад – ноябрь;
Снежань – декабрь;
Студзень –январь;
Люты – февраль;
Сакавік – март;
Час – Время; коўдра – одеяло; выгляд – вид;
меркаваны – расчётливый, задуманный).