Путь к цели

Путь к цели
Шлях да Мэты.
***
Шляхі – людзей не зводзяць...
Можа, толькі зрэдку.
Ў здарэнні нейкім,
ці, у – неверагоддзі.
У кожнага – шляхі свае,
амаль сакрэтныя...
 
Шляхі – людзей не зводзяць...
На скрыжаваннях – сутыкаюць.
Жыццё – людзей разносіць,
быццам палаводдзе...
А што ж тады людзей яднае ?
 
Яднае мэта ?
Можа і яднае...
Але ж мяне бярэ сумненне –
у кожнага яна свая,
няведама якая...
Бо, Мэта –
гэта вам не мода на адзенне.
Па подыумах Мэта – не кульгае.
Не для паказаў Мэта – а Надзея...
 
Бывае Мэта, для усіх – адна...
Калі з людзьмі Улада – не у згодзе,
і трэба паўставаць, супраць Улад – Народам.
Такая Мэта –
у Народ людзей яднае...
*+*