Притча.
ПРЫТЧА.
(...няма нічога лепей, як насалодвацца чалавеку справамі сваімі:
таму што – такая доля яго; бо хто прывядзе яго пагледзець
на тое, што будзе апасля яго? –Кніга Экклезіаста.гл.3.ст.22)
Пад вечар птушкі ў гае замаўчаць…
І застракочуць конікі у ржаным хлебе…
Змарыўшысь, мы кладземся моўчкі спаць…
... а зоркі прачынаюцца на небе ...
Ах, божачкі, ніколі ж не сканчаецца работа!
У прыцемках, бяз сіл, кладземся спаць…
Бо, з раніцы, назаўтра, праца,
йзноў – да пота...
... а месяц толькі выйшаў пагуляць ...
Ад раніцы да ночы:ў полі – жонка,..
мужык – іную справу дзесьці робіць.
Маўклівая вячэра у пацёмках…
і – спаць, бо на размову любу –
сіл і дум не хопіць…
А там, наверсе, Месяц – лепшы хлопец неба,
па Млечным шляху выйшаў пахадзіць.
Дзяўчатам-зоркам жа, вядома ж трэба
сабой палепш зіхнуць,
і між сабой пагаманіць…
Дык можа так:
паелі, ды й – на ганак …
Каб там, прысеўшы поруч, слухаць ціха ноч…
Забыўшыся пра стомленасць,
пра заўтрашні працоўны ранак…
Глядзець, глядзець, удвух, на гэту прыгажосць ...
Як там, на небе, месяц,
быццам хлопец з вёскі,
сустрэўся,ненарокам,з чарадой дзяўчат…
А ён – вялікі, месяц, значыцца – высокі...
Яшчэ, й бландын,.. ну, як тут прамаўчаць.
Гамонка ў небе, зорачкі хахочуць!
Мігценне іхняе – то тут,то там…
Размовы нейкія вядуць,..
а па-вясковаму, балбочуць.
... і к зорачкам пяшчота, як к дзіцям ...
А як жа добра, так, удвух, ў цішы, пасЕдзець,
і памаўчаць,.. трымаючысь за рукі...
І муж – ужо сябе ня лічыць дзедам,
і жонка – прыгажуня-зорка, а не якаясьці старуха.
Няма устатку: нега і пяшчота...
Навокал ноч, наверсе – бесканечнасць...
А мы – удвух.
Навошта зараз нам яшчэ кагота?
... і разумееш, што любоў, гэта – навечна ...
А сонца, раніцой, пагоніць спаць “хлапца”,
і зорачкі паціху дзесьці знікнуць ...
Нічога!
Праца – ўдзень.
Пасля вячэры – ганак.
... і пачакаем разам месяца ...
... а зорачкі,
як мы да іх,
да нас з табой,прывыкнуць ...
* + *
...ноччу, 27 мая 2011г. у горадзе Косава,
на вуліцы Тадэвуша Касцюшкі.
Жанчыне-жонке маей любай прысвячаю.