Грусть. 1950 - 2017. ДашкОвка

Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".
Смутак. 1950 – 2017. ДашкОўка.
Так бывае,
што калі
смутак напусціўся,
я вяртаюся ў далі –
да свайго дзяцінства...
Там жыве мой сябра, дом,
мы з ім – аднагодкі.
Там чульлівы і свядомы
і жыве народ мой...
У дзяцінстве вёска – Мір,
і – Сусьвет загадкавы.
Людзі там жывуць людзьмі,
не жывёльным статкам...
Там сусед суседу – брат,
там няма падлючасці.
Набірацца там дабра
дзеці вучацца...
Там – сцяжынка да ракі,
ля ракі – крынічка.
Там, у рэчцы – шчупакі.
Край там – маляўнічы...
Там жыве, у той далі –
Час, даўно мінулы.
Быццам нервы агаліла,
і як токам тарганула...
Па сцяжынцы, да Дняпра,
з вудай самаробнаю,
на рыбалку дзетвара
басаножжы шлёпае...
Між сабой у іх хвальба,
ведама ж, рыбацкая.
Лета, раніца, рака,
і сонца ў ёй купаецца...
Каб убачыць гэты Край,
узяў, ды і паехаў.
Гэй, ДашкОўка, сустракай
зямляка уцехаю...
Але...
Як чужое мне сяло,
і людзі – незнаёмыя.
Дзе ўсё тое, што было...
І нешта ж вёска сонная...
Можа там,
каля Дняпра,
смутак мой развеецца.
Там ловіць рыбу дзетвара,
там крынічка льецца...
Я пайшоў за край сяла –
цішыня нязвыклая.
І сцяжынка – зарасла,
і крынічка – знікла...
*+*
( смутак – грусть,печаль; вяртаюся - возвращаюсь;
ў далі - в далёкое минулое; сябра - друг;
чульлівы - отзывчивый,душевный; свядомы - сознательный;
Сусвет - Вселенная; загадкавы - загадочный;
не жывёльным статкам - не стадом животных;
сцяжынка - тропинка; крынічка - родничок;
маляўнічы - живописный; тарганула - дёрнуло;
ведама ж – известно же; уцехаю - утешением;
нязвыклая - непривычная; знікла - исчезла).
Отзывы
Стил Сергей17.04.2017
Добры верш!

