Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Кто-то там…

 «Нехта  там…»
    *    *    *
Ноччу  горад  быццам  ў  коме…
Дзе-нідзе,  гарыць  акенца –
хтосьці  там, мне  незнаёмы,
ад  бяссонніцы  няймецца.
 
Каву  п’е, цыгарку  смокча…
Смутак  сэрца  жме  шалёна –
і  ня  спіць  ён  гэтай  ноччу,
чалавек  мне  незнаёмы.
 
Можа  нейкае  няшчасце,
зачапіла  нейкім  бокам,
і  няма  куды  падацца –
ў  сэрцы  ноч,
як  і  за  вокнамі…
*+*
2 лютага 2015 г.