Страна детских снов

КРАіНА  СНОЎ  ДЗіЦЯЧЫХ.
  **  *   **
Кладзешся спаць –
адкінь маркоты.
Маркоты - ўдзень,
адпачывай…
Адпачываць –
спаць сном пяшчотным,
а дзе
такі спакой бывае?..

А ёсць такое Месца,
і пра яго вядома
мала каму ў Сьвеце.
Там крынічка льецца
каля дома.
І жывуць там дзеці…

Там няма  дарослых,
там няма турботы,
што папіць-паесці,
можаш бегаць босы,
не патрэбны боты.
Там гуляюць дзеці…

Лес там чысты, светлы,
птушкамі напоўнен,
а не лЮдскім смеццем.
Там рачушка з вЕтламі,
а на рэчцы – човен.
Там вандруюць дзеці…

Там прастора Тайны –
цуд  які  ўдалечы?
І сцяжынка ўецца -
шлях неспадзяваны -
хоць ісці, хоць бегчы.
Там і крочуць дзеці…

Ёсць мяжа дзесь, тонкая,
між двумя Мірамі,
дзірачка – пралезьці.
Спробуй
стаць дзіцёнкам,
калі спаць кладзешся,
толькі дзетвара
бачыць гэта Месца…
*+*
Ноччу 18 жніўня 2012г.