Издать сборник стихов

К любимой.

ДА ЛЮБАЙ.
*  *  *
Цягнуся да цябе сваім Сусьветам... 
Пульсуе лавай кроў у скронях, 
вулкан пачуццяў 
зараз  рыне! 
І вогненны пратуберанец
з сэрца рвецца, 
каб   ужаліць! 
Чаму цябе гэта пужае? 
Каханне не бывае
раўнадушна-роўным, 
як Мора Мёртвае, на ІзраІле... 
 
Цягнуся да цябе цудоўным Мірам... 
Тут – эльфы ў лесе...
і наяды ў рэчцы... 
і  Вакх 
ў абдымачках з Сатырам...
І гэта – назаўжды,
не толькі Сёння,
бо Мір Кахання – плённы!
Чаму ж з мяне ты робіш зомбі...
Каханне не бывае недарэчным,
як камяністая пустэчча Гобі...
 
Цягнуся да цябе адным Імгненнем...
Імгненне – непаўторнае,
ніколі!
Каханне не заменіш іншым нечым,
згубіўшы –
будзеш з невыноснай боллю,
жыццё калечыць у самоте!
Кахаю так,
што рвуцца нервы...
Чаму няма Імгненню – Веры?
Каханне, любая,
бывае толькі Вечным,
як думка,
 што не мае формы  плоці...
*+*
25 красавіка 2013 г. Увечары, жонцы маёй, Лялячцы...
 
**( цягнуся – тянусь; сваім Сусьветам – своей Вселенной;
пульсУе – пульсипует; у скрОнях – в висках; пачуццяў – чувств; зАраз  рЫне – сейчас ринется; пужае – пугает;Каханне – Любовь; цудоўным – чудесным; назаўждЫ – навсегда; плённЫ –плодовитый; недарэч-ным – бессмысленным; ІмгнЕннем – Мгновением; непаўтОрнае нікОлі – никогда неповторимо;
іншым нЕчым – непонятно чем иным; згубіўшы – потеряв;
з невынОснай боллю – с невыносимой болью; у самОте – в тоске; Думка – Мысль; што не мае форм і плОці – что не имеет формы плоти).