Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Зхацелась карасёу нам...

Са  зборніка  “Гішторыі  дзеда  Алега”.
***
Пайшоў  з  катом  на  карасёў.
Я, значыцца – лавіў,
а  ён – сядзеў, аблізваўся.
А – не  клюе, зараза  тут, і  ўсё!
Дык  кот-паганец – на  мяне  забідзіўся.

Глядіж  ты,
фанабэрна  так,
аднёсся  з  недаверам,
што  я – як  вопытны  рыбак,
спаймаю  рыбы  на  вячэру.

Дэманстратыўна  мой  таварыш
пайшоў  кудысь  ўздоўж  берага.
– Рабі, дзед  выгляд, што  рыбачыш,
а  я  табе – ні  ў  хрэнт  ня  веру.

Сяжу, малюсь  на  паплаўкі –
ну, хоць бы  крыху  замутозіла...
Падалей  ловяць  рыбакі –
цягаюць  рыбку  з  возера.

А  у  мяне – спакой, мярцьвяк !
І  рыба  у  вадзе – ня  блішча...
Мо  я – няўдачлівы  рыбак,
і  праў  у  тым  кацішча...

Настрой – і  спахмурнеў, і  скіс.
Гляжу, дзе ж  мой  вусаты...
Заву  сябра  свайго: – Кіс-кіс...
Маўляў, пайшлі  да  хаты.

І  тут – вылазе  кот  з  травы,
й  нясе  ў  зубах  рыбішчу…
Дзіўлюся – гэта ж  як, малЫ ?
Ты  што – рыбак, кацішча ?

 А  ён – мне  карася  паклаў,
і  зноў  кудысь  пабег...
– Чакай  мяне  тут  дзед, маўляў.
А  далей – мой  ты, бог...

Кот  прыцягнуў  аж  дзесяць  штук !
Канешні – па  адной.
І  як, і  дзе  спаймаў, байструк ?
Ныраў  за  карасямі  штось  на  дно ?

Я – у  вядэрца  рыбку  склаў,
й  збіраю  вуды, што  нудзіцца –
вячэра  сёння  будзе  спраўная…
А  кот – ў  таварышы  гадзіцца.

Іду  да  хаты – кот  прапаў…
Хлапец  сустрэўся, мацюгаецца,
што  нейкі  кот – ягоны  ўлоў  пакраў,
і  дзесь, зараза, абжыраецца.

Ад  рогату – стрымаўся  ледзь...
Рыбак – у  возеры,
а  кот – ў  вядэрцы, 
ловяць...
І  трэба ж  так  кату  умець !
Кажу – наловіш  шчэ  ты, хлопец.

На  хаце – карасёў  пражарыў, і  надзяліў  пароўну.
Садзісь  за  стол, мой  кот-таварыш.
А  заўтры –
на  рыбалку  пойдзем  зноўку !
*+*
22  траўня  2014 г.