Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Нястомна мне нагадвай

Нястомна мне нагадвай,
Што мы сябры с табою.
I не заззяе сонца
Уранку нам вясною.
 
Не збудзецца жаданне
Уначы, пад зоркападам.
Мне не схаваць пачуццi
Пад жоутым лiстападам.
 
Нагадвай мне штодзённа,
Што не бываць каханню.
Бо мы сябры с табою.
Па-iншаму - растанне.
 
Бо мы сябры с табою,
Сапрауднае - хаваю.
I не скажу нiколi,
Што я цябе кахаю.