Ты, мусiць, з'явiўся з дажджу
Ты, мусiць, з'явiўся з дажджу
Цi з яснага, зорнага неба.
Я слова табе не скажу,
Бо слоў анiякiх не трэба.
Iмгненне вясёлкай ты быў
I ззяў на бязмежнай прасторы
Усмешку ты мне падарыў,
I знiк, як карабель у моры.
Ты выйшаў, напэўна, з азёр,
Бо свецяцца вочы блакiтам.
Твой голас, як спеў салаўя
Што зычыць любоў з дабрабытам.
Прыйшоў ты з асеннiм лiстом,
А, можа, з'явiўся са снегам?
Нi слова ты мне не сказаў,
Бо слоў анiякiх не трэба.

