Коссово. Улица Тадевуша Кастюшки, 45

Коссово. Улица Тадевуша Кастюшки, 45
Са зборніка “Косаўскі  зшытак”.
Косава. Вуліца  Тадэвуша  Касцюшкі, 45.
***
Заходзьце  ў  госьці  да  мяне...
Пад  яблыняй,
на  лаўцы  з  вамі  пасяжу.
Тут  цішыня – ўсвядомлена  паўней,
і  зорачкі – ярчэй,
начамі  я  на  іх  гляжу.
Пра  вечны  думаю  Сусьвет...
Пра  тых – хто  на  сваіх  планетах...
Таксама  можа, нейкі  там  паэт
глядзіць  на  зоркі, як  і  ўсе  паэты.
І  піша  вершы  пра  жыццё...
Цікава, у  яго  яно  якое...
Цікава – Млечны  Шлях  куды  пацёк...
А  на  душы – загадкава-спакойна...

Заходзьце  ў  госьці  да  мяне...
З  калодзежа  дастану  вам  вадзіцы –
Збіраецца, жывая, ў  глыбіне.
І  я  вам  дам  яе – жывой, напіцца.
Стары, маленькі, добры  гарадок...
У  ім  са  мной  перабывала  столькі  рознага...
Жыцця  цудоўнейшы  шматок,
падараваў  мне  любы  Косава.
Радзіма  жонкі  тут  маёй...
Тут  дом  яе –
на  ўскрайку  горада, ля  леса.
Няведама  якою  каляёй –
мяне  калісь  сюды  занесла.
І  палюбіў  я  гэты  гарадок –
мы  спадабаліся, адзін  другому.
І  Час  жыцця  па-іншаму  пацёк –
з  вяртаннямі, сюды – дадому...

Заходзьце  ў  госьці  да  мяне…
І  не  зважайце, што  мы  незнаёмы.
Мы  пагуторым, з  кавай, ў  цішыне,
і  вы – адыдзеце  ад  стомы.
Вы  зразумееце  тады,
што  тут, сярод  Прастору  Сьвету –
мястэчка, дзе  няма  Бяды,
дзе  сустракаюць  вас  прыветліва.

Калі  вас  Сум, ці  Гора  йме...
Й  няма  з  кім  гэтым  падзяліцца…
Мужчына  вы, альбо  дзявіца...
Заходзьце  ў  госьці  да  мяне –
Сусьвета  тут  сталіца...
*+*
16 чэрвеня 2014 г.