Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Братка мой!

1.10.13
Братка мой! Гэй! Беларус!
Трэба нам мяняць сістэму
Дергануць ката за вус
Што з'ядае ўсю смятану

Уздыміся хваляй жвавай
Хопіць ужо ляжаць на печцы
Вораг з мараю крывавай
Ботам грукае ў сенцы

Братка мой! Гэй! Беларус!
Хіба ты ўжо нявольнік?
І хіба душы абрус
Стаў табе як той магільнік?

Вораг твой не за мяжой
Смокча з сэрца ён краіны
Уздыміся братка мой!
Час ідзе ўжо на хвіліны!

Альбо жудасная бойка
Альбо ўжо ланцуг на век...
Беларусы, нас не жменька!
Скот ты брат ці чалавек?