Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Чаму?

16.10.13
Чаму народ як жвачная жывёла
Адносіцца да волі сваёй квола?
Чаму рабіць гатоў ён за падачку -
Ілжы жаваць дарэмнейшую жвачку?

Чаму ў вачах не ззяюць зоркі
І стомленнаць часцей на твары?
Чаму народа дух зрабіўся мяккі
І кіруюць ім адны пачвары?

Чаму народ сумленне страціў
І гонар свой аддаў за чарку?
Чаму Радзіму ты прапіў
Аддаўшы Вачаню за шкварку?

Чаму ланцуг ты нацапіў
У плуг запрогся заліхвацкі?
Паверыў тому хто хлусіў
Прадаў чаму сябе за цацкі?

Чаму народ як жвачная жывёла
Кроў дае сваю смактаць
І за волю, гонар квола
Спрабуе столькі год паўстаць?