Беларусь наша матушка

Беларусь наша матушка
БЕЛАРУСЬ – НАША МАТАЧКА.
 
Беларусь, мая матачка,
хоць бы ты ўцалела,
хмары зноў над табой,
Людзі тут ашалелі -
ў перакрэсці прыцэлаў,
ў скрыжаванні шляхоў...
 
Беларусь – мая долечка,
нарадзіўся я - Тут,
быў Радзімай успоены
дзеля працы, спакою...
і кахаў я свой Кут.
 
Беларусь, я – твой дзетачка.
Хутка мне на пагост.
Шчасця дай, хоць падлетачкам,..
і не тое,
што брэша нам
пан - пляшывы прахвост.
 
Беларусь, мая любая,
ты Адна ў мяне.
То з Усходу, то з Захаду -
хмары пруць на цябе.
Беларусь – маці стомлена...
Ты – адзіна на ўсіх.
Твой народ – заняволены,
і халопскі прыціх ...
 
Беларусь мая любая...
Без цябе нас няма.
Бо – ты нас парадзіла...
а таму і – Радзіма,
а таму і – МА-МА ...
 
Беларусь – наша хатачка.
Любы Кут – не калгас.
Мары шчэ не растрачаны,
веры свет не загас.
не пакінем мы матачку,
не пакінь і ты нас ...
*+*