«Nostalgie…»

Са зборніка "Косаўскі сшытак".
Свет навокал –
маленькі-маленькі...
Кожны дзень – яго крокамі мерым.
І жывем мы,
быццам апенкі –
на пянёчках ад дрэва.
Свет навокал –
напэўна вялікі...
Нам здаецца, што мы гэта ведаем.
Але ўсё, што мы ведаем – блізка,
А нам Сьвет пашырэйшы трэба.
І калі мы зрываемся з месца...
І нясе нас у нейкія Далі –
на чужыне чамусьці няймецца.
І прыходзіць жаданне Вяртання...
*+*

