Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Родина – как собственность...

Родина –  как собственность...
Радзіма – як уласнасць...
 
Я жыву ўнутры сябе.
Навакол – Краіна.
Усе навокал – ў барацьбе,
за чыны, за грошы,
як бы аблапошыць...
Нікога – за Радзіму...
 
Што Радзіма?
Проста край,
лірыка...
Плюнь – яе няма...
А заводзік – каравай...
А зямелька – вось яна...
Ды і грошыкі, канешне,
лепей, каб замежныя...
 
Мне Радзіма - жыць, глядзець:
рэчка, лес, прастору яснасць...
Ім - прастор ў гектарах мець,
ва Уласнасць...
 
Я жыву
ў сябе, ўнутрах,
крыху пацясніўшысь.
За Радзіму маю страх,
і к сабе ўпусціў яе...
 
Я, як просты чалавек,
мала што магу...
Ты, Радзіма,
пажыві ў мяне, навек.
Можа зберагу...
*+*
(**навакол – вокруг;
уласнасць – собственность).