Ці помніш ты, хто я такая?

Ці чуў ты, як я цябе клікала?
Якімі пяшчотнымі словамі
І самымі рэдкімі мовамі?
Ці чуў ты, як я цябе клікала?
 
А ці заўважаў ты мой цень,
Калі за табой, быццам зорка,
Сачыла з раўніны да ўзгорка?
А ці заўважаў ты мой цень?
 
Ці помніш ты, хто я такая?
Нягледзячы на доўгі час,
Які не хацеў звесці нас.
Ці помніш ты, хто я такая?