Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Восень

Восень, адкуль у цябе столькi колераў?
Хiба знайшла ты iх недзе ўлетку…
Белы туман i блакiтнае возера,
У небе аблокаў чырвоныя кветкi.
Лес зiхацiць пазалотай бярозавай,
Плямамi ззяюць мiж елкамi клёны.
Толькi дажджы шэра вабяць да роздумаў,
Нiбы збiраючы ў танцы шалёнам
Сцiплыя вобразы, здымкi мiнулага,
Смак успамiнаў, прыйшоўшых аднекуль …
Восень, адна шматгадовая вулiца.
Восень, падзея ў душы чалавека.
I супакой да iмгненняў, знiкаючых
У шчырай павольнасцi зоркавых даляў.
Восень, цябе ў сябруках сваiх маючы,
Я разумею, чаго б ты жадала.