ТРЫЯЛЕТ

«Пяшчота» Рахманінаў. Скрыпка ў слязах.
Вакзал. Цягнікі. І замкі на слядах.
Агнём апякае квіток у руках.
«Пяшчота» Рахманінаў. Скрыпка ў слязах.
Ускрык развітальны ва ўсіх на вачах.
І попелам шчасця пасыпаны шлях.
«Пяшчота» Рахманінаў. Скрыпка ў слязах.
Вакзал. Цягнікі. І замкі на слядах.

Проголосовали