СВЯТАЯ ЗАЙЗДРАСЦЬ ЗАЛАТЫМ РУКАМ
Нiколi не зайздросцiла дварцам,
Не выклiкаюць зайздрасць яхты,
А вось прыгожым, залатым рукам
Зайздросцiць, я скажу вам, варта.
Накрыюць стол, як маляўнiчы сад,
Дыван стракаты ў чыстым полi.
Не адарваць ад страваў тых пагляд,
Шкада нам рушыць, аж да болю.
Рукам, якiя з трэсак узвядуць
Ля хаты дзецям цэлы замак.
Як заварожана гляджу на цуд,
Любуюся разною брамай.
Рукам, што расцалуюць глiны ком,
Прывабiць прыгажосцю нас гарлачык.
Аблашчаным з лагодаю бачком
Вiецца ўвысь, ў паветры скача.
Зайздрошчу спрытным ручкам маладух,
Плятуць дзiвосныя узоры.
Iх талентам захоплiвае дух,
Душа хвалюе быццам мора.
На палатне выпiсвае зiгзаг,
Так вёртка скача з фарбай пэндзаль.
З палiтрай зыркай у руках мастак,
Здзiўляюць вобразы з легенды.
Заплача скрыпка мякка, як дзiця,
Смычок з лагодай лашчыць струны.
Ўсплывуць карцiнкi светлага жыцця,
Па хвалях думкi, быццам шхуны…
Зайздрошчу творчым залатым рукам,
Неверагодных мноства цудаў…
За прыгажосць абязаны майстрам,
Яна у сэрцах промнiк будзiць.