Навагодняе пажаданне Радзiме

Навагодняе пажаданне Радзiме
 
У новым 2024 годзе,
Каб дні тваі Радзіма не беглі у марным часе,
А жыла ты жыццём у спакоі і з лёсам сваім у згодзе.
Каб ласкавае, сонечнае над зямлёю шчасце,
Кожны ранак запальвала агенчыкі радасці у кожнай хаце.
І ніколі больш у тваім жыцці –лёсу, чорныя хмары,
Не краналі цябе сваімі крыламі, каб жыла ты доўга,
І здяйснялісь заўжды народа твайго мары.
Каб сімвалы гэтага Новага года,
У жыцці тваім былі шчаслівай прыгодай.
Шчасця і здароўя народу - ад дарослага да малога!
З Новым цябе, Радзіма годам!
Віцібск- Верамяюк С