***З надзеяй гляджу...

* * *
 
З надзеяй гляджу на зорнае неба.
І раптам:
Адно,
Другое,
Трэцяе…
Зачапіліся за рожкі зорак
Мае жаданні…
І колькі ж цяпер прыйдзецца чакаць,
Пакуль сарвуцца яны
Разам з зарападам?!
 
* * *