*** Я гэты боль перажыву

* * *
 
Я гэты боль перажыву.
Хоць цераз край – да дна дап’ю.
Мой боль- нацятую струну-
я не парву- перацярплю.
 
Я гэты боль – агонь-пякун-
залью. Засыплю. Улагоджу.
Мой боль – раптоўны, як пярун,
перАмалю бяссоннай ноччу.
 
Я гэты боль перамагу.
Забуду. Залячу. Ты чуеш?
І дараваць табе змагу.
Але ці ты сабе даруеш?
 
* * *