НАВАГОДНIЯ НАДЗЕI

Новы год надзеяй вабiць,
Што былое кане ў Лету.
Растрасуць яго ухабы,
Разнясе па полю ветрам…
 
Застануцца ў нашых сэрцах,
Ясных зорачак праменi.
Каб збылося, трэба верыць:
Адшукаем перамены!..
 
Вернем ў душы свае Бога,
Дабрата сястрою стане.
Пазаве удаль дарога,
Раннiм ранкам, на свiтаннi…
 
Меркай годнай стане праўда
Для лячэння нашай долi.
Новы год прыблiзiць «заўтра»,
Збавiць цяжкасцей юдолi.