А сердце растерянно бродит...

А сердце растерянно бродит...
"А сэрца ў пошуках блукае..."
***
Каб мог я ведаць –
ты якая ?..
Патрэбная жыццю паэта…
І сэрца ў пошуках блукае –
бо,
невядома нават –
дзе ты…
 
Жанчына простая,
сьвятая…
У снах я бачыў сілуэт…
І покуль сэрца дзесь блукае –
малюю твой сабе партрэт.
 
У ім ўсяго таго хапае –
каб ты Мадоннаю была…
І сэрца дзесь цябе шукае –
для чалавеччага цяпла.
 
Я не ўяўляю – ты якая…
А раптам і няма такой на Сьвеце ?
А сэрца марна дзесь блукае,
і можа ў пошуках памерці…
*+*