И смаковали кофе мы вдвоём...

И смаковали кофе мы вдвоём...
І смакавалі каву мы удвух...
***
Дзень дагараў,
за лесам,
палымяна…
Заціхлі птушкі…
Прадзяўблісь на небе зоркі…
Пад яблыняй сядзеў,
і пах яе духмяны –
прымешваў асалоду к каве горкай…
 
Адпачываў…
І сам сабе зайдросціў…
За адчуванне добрага настрою…
І Вечар завітаў ка мне у госьці…
І затрымаўся,
седзячы са мною...
 
Мы пілі каву,
з Вечарам,
удвух...
І я вініўся,
што смалю тут цыгарэту...
І над сталом,
фанар ачэрчаваў святла мне круг,
каб мог я апісаць ўсё гэта...
 
Сьвет затапіла зоркавая ноч...
Надзьмуўся Месяц,
ад самаздавольства...
І, не спяшаючыся,
па Шляху Млечным крочыў...
І зоркі мігацелі ад свавольства...
 
Прастору столькі...
Ўзняўся, ды й – ляці...
Няведама куды –
ад зоркі, і да зоркі...
І Вечар,
тут каля мяне, прыціх...
І смакавалі разам з ім мы каву горкую...
*+*
27 траўня 2014 г. ...ноч...