Палесся мілае дзіця

Палесся мілае дзіця
Сёння выбітной беларускай паэтцы ЯЎГЕНІІ ЯНІШЧЫЦ споўнілася б 70.
 
ЯЎГЕНІЯ ЯНІШЧЫЦ
 
МОВА
Н. С. Гілевічу
 
Чую тваю жаўруковую музыку
Ў скошаных травах мурожных,
Мова! Як сонца маё
беларускае,
Ты свецішся словам кожным.
 
Цябе і заворвалі, і закопвалі.
I ўсё ж нашы продкі праз гора
Данеслі да нас цябе,
родную, цёплую,
Жывую і непаўторную.
 
I калі ты мяне толькі паклічаш,
Памру за цябе без енку.
Нашу я любоў да цябе
вялікую
У сэрцы сваім маленькім.
 
МОВА
Н.С.Гилевичу
 
Мне песней жаворонка твоя музыка
В траве-мураве влажной.
Мова! Как солнце моё белорусское,
Ты светишься словом каждым.
 
Тебя и затаптывали, и захлопывали,
Но предки свободолюбивые
Донесли до нас тебя, родную и тёплую,
Живую, неповторимую.
 
Позовёшь меня в годину суровую,
Не побоюсь и смерти.
Ношу я любовь к тебе огромную
В маленьком моём сердце.