В полночь
Апоўнач.“Косаўскі зшытак”.
Апоўнач...
Сон мой недзе загуляў...
І я – смуткую, з куфлем кавы...
Заходзіў Вечар –
я з ім размаўляў,
пра клопаты свае, і справы.
А потым –
Вечар у кутку заснуў,
змарыўся ад маёй размовы...
І я – сяжу адзін, сумую,
і верш пішу – за словам слова...
Пью каву,
з дымам цыгарэт...
Ноч са здзіўленнем наглядае –
чаму табе не спіцца, дзед...
Ды, Сон мой недзе,
бач – гуляе...
І добра,
што яго – там недзе носіць,
каб напісаць я нешта змог...
Бо, колькі жыць мне засталося –
ня ведае напэўна,
нават Бог...
*+*
31 траўня 2014г.