Ностальгия

Са  зборніка "Косаўскі  сшытак".
Настальгія.
***
Свет  навокал –
маленькі-маленькі...
Кожны  дзень – яго  крокамі  мерым.
І  жывем  мы,
быццам  апенкі –
на  пянёчках  ад  дрэва.

Свет  навокал –
напэўна  вялікі...
Нам  здаецца, што  мы  гэта  ведаем.
Але  ўсё, што  мы  ведаем – блізка,
А  нам  Сьвет  пашырэйшы  трэба.

І  калі  мы  зрываемся  з  месца...
І  нясе  нас  у  нейкія  Далі –
на  чужыне  чамусьці  няймецца.
І  прыходзіць  жаданне  Вяртання...
*+*
5 мая 2014 г.
**(Свет – Мир; крокамі  мерым – шагами  мерим; здаецца – кажется;
што  мы  ведаем – что  нами  познано; патрэбна – хочется;
чамусьці – почему-то; жаданне  Вяртання –
желание  Возвращения).