Притяжение Земли
Са зборніка "Косаўскі сшытак".
"Прыцягненне Зямлі".
***
Калі ноч выпадае зорная,
з цеплынёю смачнаю ліпеня,
я кладуся тварам угору,
і зліваюсь з Сусьветам, сціпла...
Там, наверсе – Месяц, дазорам
прыглядае за зоркамі-сёстрамі,
пада мною Зямлі прастора –
раптам робіцца малым востравам...
Так ляжу, пакуль не памніцца,
што яна – пада мною, Бездань,
і ў яе – я магу зваліцца,
і згубіць Зямлю, як адрэзаны...
За Зямлю хапаюсь – трымацца !
І з палёгкасцю адчуваю,
што Зямля – гэта наша Маці,
і сама мяне утрымае...
*+*
5 мая 2014 г. Ноч…
**( зорная – звёздная; ліпень – июнь; тварам угору – лицом вверх; з Сусьветам – с Вселенной; наверсе – наверху; раптам робіцца – внезапно делается; пакуль не памніцца – пока не покажется;
Бездань – Бездна(космоса); хапаюсь – хватаюсь; трымацца – держаться; адчуваю – чувствую; утрымае – удержит).