Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Свято Жизни

Сьвята  Жыцця.
***
Калі  вярнусь – згатуй  вячэру,
і  сядэь  за  стол,
са  мною  побач.
І  запалі  свячу  ў  кватэры,
каб  мы  з  табой  сустрэлі  поўнач...

На  небе  зоркі  ззяць  высока...
Рассунь  фіранкі,
каб  Месяц  зазіраў  у  вокны,
ажно  да  ранку...

Дастанем  цёмнага  “кагору”...
Відэльцам  аб  фужэрчык –
як  ў  званніцу,
падзынькаем,  ўсхваляючы  гісторыю.
Гісторыю  сям’і  нашай –
Буйніцкіх...

Калі  вярнусь – адкрый  мне  дзьверы,
дапамажы  мне  распрануцца.
Я, дзякуй  Богу,
да  вячэры,
і  да  цябе,
паспеў  вярнуцца...
*+*
4 сакавіка 2014 г.
**(сьвята - святой праздник; згатуй  вячэру – приготовь ужин;
побач – рядом; запалі – зажги; зоркі  ззяць – звёзды  блестят  мигая; рассунь  фіранкі – раздвинь  занавески; зазіраў – поглядывал; відэльца – вилочка; распрануцца – раздеться;
дзякуй – спасибо).