Пяшчотны край

Пяшчотны край
Вось Колас, Купала і Быкаў,
А побач - Рыгор Барадулін.
Усё гэта - кагорта вялікіх,
Яны не памерлі - заснулі.
 
Ім змрочна, няўпэўнена спіцца,
Бо думкі не маюць спакою.
У прасторы лёс даў - растварыцца
Прадбачачы страсці і болю.
 
Іх боль - за людзей Беларусі,
Нашчадкаў, такіх бестурботных,
Прыгожых, жывучых як бусел,
Кахаючых край свой пяшчотны.
 
Або Багдановіч ўбачыць
З далёкай, палаючай зоркі -
Жыццё наша мала так значыць
У палоне закрытай каморкі.
 
І ўсё-такі хочацца верыць,
Што пройдуць, як снег катаклізмы,
Сумленне сваё станем мераць
З народзінаў і аж да трызны.
 
Са спадчынай знікнуўшых продкаў
Даможамся светлай мэты.
На хвалях пампуецца лодка,
Але мы душой паэты.
 
10.12.2016