Буйницкий Олег


Тринадцатое...

 
13 июл 2020Тринадцатое...
13 лiпеня, 2012 году, у пятнiцу, нарадзiуся унук у мяне,
i далi iмЯ яму Мiрон...
 
Аб чым
маленькi марыць чалавек ?
Цi ёсць якiя мары у немауляткi ?
Сапе сабе,
прыцiснуушысь да таткi...
Цi ёсць якiя думкi у галаве ?
 
Дзед на яго глядзiць...
На дзеда - ён...
Дзiцятка...
Ты - не толькi унук...
Ты - цуда...
А я - ужо старЫ.
I у мяне пакута -
намарыць-намалiць шчаслiвы лёс табе,
Мiрон.
 
Каб доуга жыу -
бо Бог табе спаслау Жыццё !
Каб - не кранула Зло цябе,
нiколi...
Сябры каб не паслалi у забыццё...
I каб -
ня ведау ты
халопскага няволля...
Дзяучыну каб сустрэу,
i змацавау сям’ю,
i дАлей каб прадоужыу Род...
Цягнiся увысь, Мiрон.
А я -
у Бога намалю,
каб ты шчаслiва жыу,
за годам год...
 
А вырасцеш калi
i станеш мацнаваты -
не забывай,
яшчэ жывы твой дзед...
Праходзячы паблiзу дзе -
успомнi пра яго.
Зайдзi да дзеда у хату...
*+*